Выхаванцы сярэдняй групы №3 віншуюць усіх жыхароў нашай краіны з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
02.07.2024Выхаванцы выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, замацавалі ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь. З дзецьмі праведзена гутарка пра любоў да радзімы, яны даведаліся пра гісторыю Дня Незалежнасці, пра подзвіг абаронцаў Радзімы ў дні ВАВ.
Дзень Незалежнасці-гэта свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе росквіту, добрае стаўленне да блізкіх і родных людзей, рэалізацыя пастаўленых задач, накіраваных на агульнае дабро.
Міру, працвітання і дабрабыту нашай роднай Беларусі!