Моя Родина Беларусь

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.

   

Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь

 Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй — чырвонага колерушырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер — колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер — колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць  

Белы колер — гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

 Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву «узыходзячае сонца».  Вялікі ромб — гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба — гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: «Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!»Изображение

     

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

     Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева —ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам:Рэспубліка Беларусь.

       У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

Пра што распавядае герб?

З тым, пра што распавядае герб Рэспублікі Беларусь, Вас пазнаеміць відэафільм.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь

  Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб’яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.

«Мая Радзіма Беларусь»

«Міколкавы пытанні(link is external)«

Француз па-французску, па-польску – паляк
Гавораць з маленства, а я, мама, як?
Замежную мову я ў садзе вучу,
А на беларускай — не умею, маўчу.
Чаму, адкажы мне, ты, тата і дзед
Не размаўлялі на роднай нідзе?
Я рускую мову люблю і вучу.
I нашу таксама я ведаць хачу.
Буквар беларускі прашу мне купіць
I родную мову пачну я вучыць.

                                    М. Пазнякоў.

 
 

КАБ ГУЧАЛА МОВА ДАШКАЛЯТ

Паважаныя бацькi! Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы.

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

А.Вольскі

Як шмат краін, не падобных адна на адну, ёсць на зямным шары! Падарожнічаючы па свеце, кожны з нас не проста прывозіць на памяць прыгожыя цацкі, а стараецца набыць нацыянальныя сувеніры, якія будуць нагадваць пра традыцыі і культуры чужога краю. Нават ненадоўга прыязджаючы ў іншую краіну, мы імкнемся убачыць мясцовыя славутасці і пабольш даведацца пра гісторыю дзяржавы, пазнаёміцца з замежнай мовай або нават загаварыць на ёй.Калі ў нашу краіну прыязджаюць замежныя госці, яны таксама з задавальненнем вязуць на памяць сувеніры з лёну і саломкі, знаёмяцца з нашай культурай. Але ці шматлікія з нас могуць расказаць пра сваю краіну на роднай беларускай мове, пазнаёміць з традыцыямі свайго краю?На жаль, зусім нямногія.
У цяперашні час немагчыма ўявіць сабе сучаснага адукаванага чалавека, які не ведаў бы гісторыі, традыцый сваёй краіны, роднай мовы. Але, на жаль, часта юнакі і дзяўчаты добра гавораць на замежных мовах, арыентуюцца ў культурных традыцыях іншых краін, але пра спадчыну сваёй краіны ведаюць зусім мала, а беларускай мовай і зусім не валодаюць.
Захапленне гісторыяй роднай краіны, любоў і павагу да беларускай мовы трэба выхоўваць з дзяцінства.
Давайце разам падумаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!
Ветлівасць   Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем   Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння   Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся   Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем   Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны   Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Кнігі на беларускай мове   «Жыло-было Воблачка. Усё цікавіла яго: і адкуль сонейка ўзыходзіць, і куды спаць кладзецца, і чаму неба сіняе, а лес зялёны?» — ці не нагадвае вам гэты казачны персанаж, прыдуманы сучаснай беларускай пісьменніцай Аленай Маслай, нашых цікаўных, няўрымслівых, дасціпных дзяцей?
Кажуць, што найлепшых поспехаў у выхаванні можна дасягнуць тады, калі дзіця не заўважае, што яго выхоўваюць. Гартаючы старонкі цікавай кніжкі, маленькі чытач разам з героямі кнігі непакоіцца і радуецца, сам спрабуе зразумець важныя ўрокі жыцця. Цудоўна, калі дзіця будзе браць іх са старонак кніг на роднай мове! Прачытайце сыну ці дачцэ ўрывак з твора Уладзіміра Дубоўкі «Шануйце ўсё жывое», які ніколі не страціць сваёй актуальнасці:
«Як толькі я сябе помню, бацькі мае і старэйшыя людзі — суседзі — прывучалі нас, малых, шанаваць усё жывое, што вакол нас.
— Не тапчы травіцы, хадзі сцежачкай. Трава вырасце. Яе скосяць — будзе сена кароўкам, каню…
— Не чапай, не ламай гэтага дубочка або сасонкі. З іх вырастуць вялікія дрэвы, яны пойдуць на хату або на шафу…
— Асцярожна рві яблыкі — не паламай, не адвіхні галінку. Дрэва будзе хварэць. На паламаным суку не будзе яблыкаў…»
У многіх сем’ях існуе традыцыя — увечары перад сном бацькі чытаюць дзецям казкі. Часцей чытайце разам з дзецьмі кнігі на беларускай мове. Завітайце ў кнігарню ці бібліятэку, пазнаёмцеся з навінкамі на кніжных паліцах. Вы ведаеце кнігі «Прыгоды Нуліка» і «Я тут жыву» Уладзіміра Ліпскага, «Вандроўка з божымі кароўкамі» і «Першая прыгажуня» Алены Маслы, «Цуда-вуда» Уладзіміра Мазго, кнігі Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Маляўкі, Анатоля Зэкава і іншыя цудоўныя творы, якія напісаны спецыяльна для маленькіх чытачоў? Цікаўцеся дзіцячай літаратурай на роднай мове!
Паспрабуйце заахвоціць дзяцей да чытання вершаў, казак, апавяданняў, змешчаных на старонках дзіцячых часопісаў. Разам абмяркоўвайце выказаныя ў іх думкі, дапамажыце лепш зразумець прачытанае.
У тэле- і радыёрэпартажах, артыкулах газет і часопісаў, аб’явах у бібліятэках можна пачуць цікавую інфармацыю наконт прэзентацый новых кніг, творчых сустрэч з аўтарамі, іншых культурных мерапрыемстваў. Наведайце з дзецьмі хаця б некаторыя з іх. Аднак, збіраючыся на такую сустрэчу, падрыхтуйце дзіця да яе. Раскажыце, з якім пісьменнікам ладзіцца сустрэча, што чакаеце ад яе. У наш час часцей праводзяцца забаўляльныя мерапрыемствы, і дзіця звычайна не трапляе на сур’ёзныя сустрэчы. Таму бацькам варта растлумачыць дзецям, што, каб быць рознабакова развітай асобай, абавязкова трэба цікавіцца культурнымі падзеямі сучаснага жыцця.
Прыказкі і прымаўкі     Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»
Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.
Не рабі другому, што не люба самому.
У людзей пытай, ды свой розум май.
Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.
Святы   Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.
На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.
За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.
Урокі роднай мовы     Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.
«Вам доўга крочыць праз гады. Не забывайцеся ж, якія Вы пакідаеце сляды», — успамінаюцца радкі з верша Пятруся Броўкі.
Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.
 
Изображение Изображение
 
 
 

 

 

Белару́скі нацыяна́льны касцю́м

15.03.2019
 Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення(link is external)абутку(link is external) і аксесуараў(link is external), якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі(link is external) ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную(link is external) каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных(link is external) атрыбутаў беларускага народа.
Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):
       Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з’яўляўся і з’яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
           Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
 
Изображение
 
 

Изображение              Изображение   ИзображениеИзображение   Изображение ИзображениеИзображениеИзображение

свернуть